Беларуска Дар’я Навумава заваявала золата чэмпіянату Еўропы па цяжкай атлетыцы ў Батумі

Беларуска Дар’я Навумава заваявала золата чэмпіянату Еўропы па цяжкай атлетыцы ў Батумі

Беларуска Дар’я Навумава заваявала залатую ўзнагароду чэмпіянату Еўропы па цяжкай атлетыцы, які праходзіць у Батумі (Грузія), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У вагавой катэгорыі да 76 кг сярэбраны прызёр Алімпіяды-2016 стабільна правяла сваё выступленне, паказаўшы вынік 242 кг (106 + 136 кг).

Адзін з лідэраў у гэтай вазе іспанка Лідзія Валянцін заваявала сярэбраную ўзнагароду – 241 кг (108 + 133 кг). У заключнай спробе ёй не скарылася штанга вагой 137 кг.

Бронзавым прызёрам чэмпіянату стала Патрысія Стрэнюс са Швецыі – 233 кг (101 + 132 кг).

Пасля выступу Дар’я Навумава адзначыла, што выступіла па вызначаным плане, зрабіўшы ўсе тры спробы ў другім практыкаванні – штуршку.

Беларус Максім Мудрэўскі заняў чацвёртае месца ў дваябор’і ў вагавой катэгорыі да 89 кг.

Мудрэўскі заняў другую пазіцыю ў спаборніцтвах у рыўку, бездакорна выканаўшы тры спробы: 156, 161 і 166 кг. У штуршку беларус стаў 11-м, узяўшы вагу ў 190 кг. У выніковай табліцы дваябор’я Мудревский апынуўся чацвёртым 356 кг (166 + 190 кг). Золата дасталася армянскаму цяжкаатлету Хакобу Мкртчану – 371 кг (164 + 207 кг), сярэбраная ўзнагарода ў грузінскага спартоўца Рэваза Давітадзэ – 370 кг (170 + 200 кг), на трэцім месцы ў вазе да 89 кг апынуўся яшчэ адзін прадстаўнік Арменіі Давіт Хаўханісян – 360 кг (165 + 195 кг).

На чэмпіянаце Еўропы ў Батумі ў беларускай камандзе раней залатую ўзнагароду ў дваябор’і заваяваў Генадзь Лапцеў, другое месца ў Пятра Асаенка, бронзавыя ўзнагароды ў актыве Юліі Асаянок (45 кг) і Вадзіма Ліхарада (73 кг).

На кантынентальным форуме ў Батумі спаборнічаюць больш за 400 атлетаў з 47 краін. Гэты турнір носіць статус ліцэнзійнага. Яго ўдзельнікі змогуць заваяваць ачкі, неабходныя для выступлення на Алімпійскіх гульнях у Токіа ў 2020 годзе.

Завершыцца чэмпіянат Еўропы ў Грузіі 13 красавіка.

0 КАМЭНТАРЫ

Пакіньце свой каментар