
Беларускія дзюдаісты паспяхова выступілі на турніры серыі Гран-пры ў Тбілісі
Трэці ў гэтым годзе турнір сусветнай серыі «Гран-пры Тбілісі» па дзюдо прайшоў з 29 па 31 сакавіка ў Грузіі. Удзел у турніры прынялі больш за 370 спартсменаў з 52 краін свету. Месцам правядзення спаборніцтваў стаў новы гарадскі Палац спорту. Спарткомплекс, які змяшчае да 3000 гледачоў, быў пабудаваны да Міжнароднага маладзёжнага алімпійскага фестывалю «Тбілісі-2015».
Беларускія атлеты двойчы падымаліся на п’едэстал гонару на турніры па дзюдо серыі Гран-пры, які прайшоў 29-31 сакавіка ў Тбілісі. Беларускі спартсмен Аляксандр Вахавяк (вагавая катэгорыя – звыш 100 кг) правёў пяць схватак. У фінальным паядынку ён саступіў грузінскаму дзюдаісту Левану Маціашвілі і стаў уладальнікам сярэбранай узнагароды. На трэцюю прыступку п’едэстала гонару ўзнімалася яго партнёрка па камандзе Марына Слуцкая (звыш 78 кг), якая прайграла трэцюю сутычку партугальскай спартсменцы Рашэль Нуньес, але ў паядынку за бронзу апынулася мацнейшай за францужанку Ганну Фатуматы М’Баиру.
Жанчыны звыш 78 кг
1 | TOLOFUA Julia | FRA |
2 | SOUZA Beatriz | BRA |
3 | NUNES Rochele | POR |
3 | SLUTSKAYA Maryna | BLR |
5 | TARASOVA Galyna | UKR |
5 | M BAIRO Anne Fatoumata | FRA |
7 | PAULUSOVA Marketa | CZE |
7 | JABLONSKYTE Sandra | LTU |

Мужчыны звыш 100 кг
1 | MATIASHVILI Levani | GEO |
2 | VAKHAVIAK Aliaksandr | BLR |
3 | MEYER Roy | NED |
3 | BUGHADZE Onise | GEO |
5 | TSKHOVREBOV Alen | RUS |
5 | ZAALISHVILI Gela | GEO |
7 | TSIARPITSKI Uladzislau | BLR |
7 | OKRUASHVILI Adam | GEO |

У агульнакамандным заліку беларускія спартсмены спыніліся на 12 пазіцыі. Першае месца заняла зборная Францыі (3 залатыя, 1 сярэбраны і 3 бронзавыя медалі), на другім радку выніковага пратаколу размясціліся атлеты з Грузіі (2 залатыя, 2 сярэбраныя і 6 бронзавых узнагарод), на трэцім месцы – зборная Нідэрландаў (2 залатыя, 1 сярэбраны і 3 бронзавыя медалі). Дзюдо ўваходзіць у праграму II Еўрапейскіх гульняў у Мінску. У чэрвені 2019 года ў «Чыжоўка-Арэне» будуць разыграны 15 камплектаў узнагарод у гэтым выглядзе спорту.
0 КАМЭНТАРЫ