
Бокс. Чэмпіянат Еўропы-2019 сярод моладзі (U-22). UPD. 2019/03/14
Квартэт беларусаў у паўфіналах!
На чэмпіянаце Еўропы (U-22) ва Ўладзікаўказе завяршыліся паядынкі чвэрцьфінальнай стадыі турніру ў мужчынскай часткі спаборніцтваў. Беларускія спартсмены Дзмітрый Дзяшкевіч (60 кг) і Аляксандр Радзівонаў (69 кг) ўзялі прыклад Дар’і Асмалоўскай і здабылі пуцёўкі ў паўфіналы. Дзмітрый быў мацнейшы і заслужана адсвяткаваў перамогу пасля паядынку з азербайджанцам Русланам Рустамавым, а Аляксандр прымусіў капітуляваць зусім не Майка Тайсана румынскага «Файтэр» Тайсана-Аўгусціна Люберта. Такім чынам, беларуская каманда гарантавала сабе чатыры медалі. Нагадаем, што акрамя Дар’і, Дзмітрыя і Аляксандра ў паўфіналах выступіць і Яўген Кармільчык (49 кг). Для яго гэта будзе стартавы паядынак спаборніцтваў. 14 сакавіка на чэмпіянаце Еўропы (U-22) выхадны. Спартсмены правядуць яго, знаёмячыся з матэрыяльнай і духоўнай культурай асецін.







0 КАМЭНТАРЫ