БОКС. ЧЭМПІЯНАТ ЕЎРОПЫ-2019 СЯРОД МОЛАДЗІ (U-22). ВЫНІКІ.

БОКС. ЧЭМПІЯНАТ ЕЎРОПЫ-2019 СЯРОД МОЛАДЗІ (U-22). ВЫНІКІ.

Чатыры «бронзы» з Уладзікаўказа!

Чатыры бронзавыя медалі. Такі вынік для беларускай каманды чэмпіянату Еўропы (U-22) ва Уладзікаўказе. У другі дзень паўфінальных баёў на рынг выходзілі нашы хлопцы ДзмітрыйДзяшкевіч (60 кг) і Аляксандр Радзівонаў (69 кг). Нажаль, абодва яны не змаглі пераадолець чарговы бар’ер на сваім турнірным шляху. Дзмітрый Дзяшкевіч не знайшоў аргументаў супраць малдаваніна Дорын Буча, а Аляксандр Радзівонаў вымушаны быў прызнаць перавагу расіяніна Вахіда Абасава. Такім чынам, яны паўтарылі вынік Дар’і Асмалоўскай (69 кг) і Яўгена Кармільчыка (49 кг). Асмалоўская прайграла ў 1/2 фіналу Анджэле Карын, а Кармільчык – румыну Козьма-Пятру Гірлеану.

Такім чынам, Дзмітрый Дзяшкевіч (60 кг) запісаў на свой рахунак перамогі над Глівінасам Лукасюнасам (Літва) (5: 0) і Русланам Рустамавым (3: 2) з Азербайджана. Аляксандр Радзівонаў (69 кг) да паўфіналу выйграў у аўстрыйца Марцеля Румплера (4: 1), Эзерхана Мадзіева з Грузіі (4: 1) і Тайсана-Аўгусцін Люберта з Румыніі (5: 0).

Таксама адзначым выступ Аляксея Алфёрава, які выйшаў у чвэрцьфінал пасля перамог над харватам Мацеем Урэмовічам і венграм Бенц Лукач. Аднак з-за траўмаў, атрыманых у паядынку з Лукач, яго зняў лекар і атлет з Карэлічского раёна не змог працягнуць турнірную барацьбу і спыніўся за крок ад п’едэстала.

0 КАМЭНТАРЫ

Пакіньце свой каментар