Бокс. Чэмпіянат Еўропы-2019 сярод моладзі (U-22). UPD. 2019/03/12

Бокс. Чэмпіянат Еўропы-2019 сярод моладзі (U-22). UPD. 2019/03/12

З 8 па 17 сакавіка ў сталіцы Паўночнай Асеціі Ўладзікаўказе (Расія) пройдуць спаборніцтвы Чэмпіянату Еўропы-2019 па боксе сярод мужчын і жанчын ва ўзросце да 22 гадоў (U-22).

Гэта першыя спаборніцтвы такога ўзроўню, якія праводзяцца ў рэспубліцы, і першы міжнародны чэмпіянат па аматарскім боксе ў ПКФА. Як паведамляюць расійскія СМІ, ва Уладзікаўказ прыехалі амаль 250 спартсменаў з 39 краін нашага кантынента. Яшчэ дзвесце гасцей спаборніцтваў – трэнерскі склад, суддзі і балельшчыкі.

Урачыстае адкрыццё форуму прайшло ў палацы спорту «Манеж». Цырымонію наведалі ганаровыя госці – прэзідэнт Федэрацыі бокса Умар Крэмлеў, кіраўнік Інгушэціі Юнус-Бек Еўкураў, іншыя палітыкі і вядомыя спартсмены. Менавіта па ініцыятыве Крэмлева, натхнёнага любоўю рэспублікі да боксу пасля перамог Мурата Гасіева, Асецію выбралі для правядзення чэмпіянату.

З 8 па 13 сакавіка ў рамках турніру адбудуцца папярэднія паядынкі, уключаючы чвэрцьфіналы.

15 і 16 сакавіка адбудуцца паўфінальныя баі.

17 сакавіка завершыцца кантынентальнае першынство фінальнымі сустрэчамі.

Ужо адбыліся першыя паядынкі. Нажаль, абодва прадстаўніка Сінявокай свае баі саступілі. Ульяна Есіпенка (60 кг) па вялікім рахунку стала ахвярай прадбачлівасці суддзяў. Рэферы за раўнд два разы падводзіў беларуску да лекара і ў выніку спыніў бой. Такім чынам, далей прайшла саперніца Ульяны, венгерка Кінга Мезавары.

Віталь Мурашка (64 кг) праводзіў бой супраць Адрыяна Ціама-Крэўса з Іспаніі, і, на жаль, не зусім дакладна пабудаваўшы бой, быў вымушаны прызнаць перавагу суперніка.

Аляксандр Радзівонаў (69 кг) адкрыў лік перамогам беларускіх майстроў скураной пальчаткі ў другі дзень чэмпіянату Еўропы (U-21) ва Ўладзікаўказе. Яго супернікам быў аўстрыйскі «файтэр» Марцэль Румплер. Наш спартсмен валодаў перавагай на працягу ўсяго спаборніцтва і па заслугах святкаваў поспех, хай і раздзельным рашэннем суддзяў – 4: 1. Падтрымаў пачын таварыша па камандзе Аляксей Алфёраў (81 кг), які ў вячэрняй частцы праграмы другога дня кантынентальнага форуму сустракаўся з харватам Мацеем Урымовічам. Наш спартсмен не пакінуў апаненту ніводнага шанцу – 5: 0. Віншуем спартсменаў і іх настаўнікаў, жадаем не спыняцца на дасягнутым!

0 КАМЭНТАРЫ

Пакіньце свой каментар

CAPTCHA image
*