Бокс. Чэмпіянат Еўропы-2019 сярод моладзі (U-22). UPD. 2019/03/13

Бокс. Чэмпіянат Еўропы-2019 сярод моладзі (U-22). UPD. 2019/03/13

Дар’я Асмалоўская з медалём турніру!

Ва Уладзікаўказе на Еўра-2019 (U-23) прыйшла пара чвэрцьфінальных паядынкаў, па выніках якіх стануць вядомыя спартсмены і спартсменкі якія гарантавалі сабе як мінімум «бронзу». Першымі адносіны высвятлялі прадстаўніцы прыгожага полу. І тут беларускай дружыне ёсць чым пахваліцца. Ураджэнка Віцебшчыны Дар’я Асмалоўская (69 кг) у паядынку з куды больш спрактыкаванай у турнірных бітвах міжнароднага маштабу Вівен Будаі з Венгрыі паказала добрую тэхнічную аснашчанасць, цалкам спелае тактычнае мысленне і волю да перамогі. Як вынік, сайт Екб назваў беларуску галоўным сюрпрызам чвэрцьфіналаў ў жаночай часткі кантынентальнага форуму, пахваліўшы за старанне і жаданне дамагчыся прагрэсу. Цалкам заслужаная перамога! Віншуем спартсменку і яе трэнераў, а таксама ўсіх прычасных да гэтага дасягненя!

Нажаль, астатнія тры прадстаўніцы сінявокай спыніліся на подступах да пастамента. Вольга Церахава (51 кг) саступіла расіянцы Гелюсе Галіевай, пры гэтым паказаўшы добрую якасць бокса. Але вырашальнае слова аказалася за больш дасведчанай саперніцай. Нажаль, значна большага чакалі ад Аляксандры Карповіч (54 кг), якая ў выніку саступіла месца ў паўфінале грузінскай спартсменцы Ані Хунджуа і Аліны Лагуцёнак (75 кг). Ёй дарогу да медалёў заступіла албанка Эльсідзіта Селай.

Пасля таго як мінімум «бронзу» Еўра забяспечыла сабе віцебская спартсменка Дар’я Асмалоўская, спадзяемся на майстэрства і поспех беларускіх хлопцаў. У першы дзень чвэрцьфінальных паядынкаў надзеі беларускіх аматараў бокса звязаны з Дзмітрыем Дзяшкевічаму3 (60 кг), Аляксандрам Радзівонавым (69 кг).

Яшчэ адзін наш спартсмен прабіўся на гэтую стадыю спаборніцтваў, Аляксей Алфёраў (81 кг) на жаль турнірную барацьбу працягнуць не зможа па прычыне зняцця лекарам. Яго супернік па 1/8 фіналу Бенцэ Лукачы ў канцы бою нанёс нашаму спартсмену сечкі і удар ілба, фактычна пазбавіўшы тым самым беларуса магчымасці аспрэчваць медаль Еўра-2019 (U-22). Застаецца ў ліку прэтэндэнтаў на трапленне ў тройку наймацнейшых Яўген Кармільчык (49 кг), паўфінальны бой якога пройдзе пазней.

60 кг Руслан Рустамаў (Азербайджан) – Дзмітрый Дзяшкевіч.

69 кг Аляксандр Радзівонаў – Тайсан-Аўгусцін Люберт (Румынія) 81 кг Аляксандр Паграбняк (Украіна) – Аляксей Алфёраў.

0 КАМЭНТАРЫ

Пакіньце свой каментар