Міжнародны турнір па боксе ІМЯ ДАВІДА КВАЧАДЗЭ

Міжнародны турнір па боксе ІМЯ ДАВІДА КВАЧАДЗЭ

З 15 па 21 красавіка 2019 года ў горадзе Тбілісі (Рэспубліка Грузія) на рынгах ў Акадэміі дзюдо імя Шота Чочышвілі прайшоў III Міжнародны турнір па боксе імя Давіда Квачадзе.

Беларускія баксёры ўдала выступілі на дадзеным турніры. «Серабро» на рахунку Яўгена Долгалеўца. Бронзавымі ўзнагародамі адзначыліся Яўген Кармільчык, Эміл Аліеў, Міхаіл Даўгалевец і Уладзіслаў Смяглікаў. Віншуем спартсменаў і іх трэнераў!

У спаборніцтвах прынялі ўдзел некалькі дзясяткаў спартоўцаў з Арменіі, Азербайджана, Ізраіля, Расіі, Германіі, Украіны і Грузіі.

Даведка:

Давід Квачадзэ – адзін з лепшых грузінскіх баксёраў за ўсю гісторыю. У 1976, 1977 і 1980 гадах , ён станавіўся чэмпіёнам СССР у вагавой катэгорыі да 81 кг. У 1977 годзе стаў чэмпіёнам Еўропы і ў тым жа годзе быў прызнаны лепшым спартсменам Грузінскай ССР. На Алімпійскіх Гульнях у Маскве (1980 г.) дайшоў да ¼ фіналу, дзе па ачках прайграў будучаму чэмпіёну Слабадану Качару з Югаславіі.

За сваю кар’еру Квачадзэ правёў 180 баёў, у 165 з якіх атрымаў перамогу.

0 КАМЭНТАРЫ

Пакіньце свой каментар