Міжнародны турнір па боксе «Мемарыял памяці Паўла Лушчэўскага»

У г.Брычыны (Малдова) праходзіў традыцыйны міжнародны турнір памяці знакамітага баксёра, заслужанага дзеяча фізічнай культуры і спорту, заслужанага трэнера Малдовы, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны Паўла Лушчэўскага. Мемарыял памяці Паўла Лушчэўскага, які выхаваў не адно пакаленне таленавітых спартсменаў, праводзіўся ўжо ў 21-ы раз. Спаборніцтвы сабралі спартсменаў з Беларусі, Венгрыі, Літвы, Малдовы, Румыніі, Украіны, Італіі.

Адразу шасцёра беларускіх баксёраў сталі фіналістамі прадстаўнічага турніру.

Адзначым, што ў вагавой катэгорыі 75 кг вырашальны паядынак быў цалкам беларускім. За «золата» змагаліся Антон Стэльмахаў і Віктар Дзяшкевіч.

Што тычыцца астатніх нашых суайчыннікаў, то іх чакала сустрэча  з супернікамі з Малдовы. Яўген Кармільчык (52 кг) сустрэўся са Станіславам Бандарэнка. Ягор Курбанаў (64 кг) спрачаўся за першае месца з тытулаваным Дзмітрыем Галаготам. Аляксей Алфёраў (81 кг) стараўся пераадолець супраціўленне Дзмітрыя Кошуга.

У самай прэстыжнай вагавай катэгорыі (+91 кг) Дзмітрый Даронін змагаўся за «золата» з Дзмітрыем Завайціным.

Вынікі выступлення членаў нацыянальнай зборнай:

Дзяшкевіч Дзмітрый (60 кг) – 3 месца

Дзяшкевіч Віктар (75 кг) – 1 месца

Сінькевіч Глеб (81 кг) – 3 месца

0 КАМЭНТАРЫ

Пакіньце свой каментар