Харчаванне

Ўтульны рэстаран у класічным стылі прапануе меню еўрапейскай і беларускай кухні. Ёсць зала на 80 месцаў і VIP-зала на 12 чалавек. Таксама на тэрыторыі комплексу размешчаны 2 абедзенных залы на 200 і 100 чалавек. Добры настрой і святочную атмасферу стварае фонавая музыка, банкеты могуць суправаджацца і жывым акампанементам, магчыма арганізацыя спецыяльнай шоу-праграмы.

Падрабязней..

У час знаходжання ў «Стайках» госці спарткомплексу могуць пазнаёміцца з гісторыяй алімпійскага руху, выдатна адпачыць і аздаравіцца, пагуляць у спартыўных залах, дзе трэніруюцца нашы славутыя атлеты, расслабіцца ў сауне, а таксама смачна і нядорага паесці.

Падрабязней..

Летняе кафэ з выглядам на возера, размешчанае сярод соснаў, дорыць магчымасць атрымаць асалоду ад цёплых вечароў ў адной з альтанак. У якасці асноўных страў вам прапануюць шашлык, стэйк, рабрынкі і крылы, прыгатаваныя на агні. Для сапраўднага застолля пад адкрытым небам сваіх гасцей чакае стол на 40 чалавек.

Падрабязней..