Сталовая

У час знаходжання ў «Стайках» госці спарткомплексу могуць пазнаёміцца з гісторыяй алімпійскага руху, выдатна адпачыць і аздаравіцца, пагуляць у спартыўных залах, дзе трэніруюцца нашы славутыя атлеты, расслабіцца ў сауне, а таксама смачна і нядорага паесці.

Зала сталовай разлічана на 100 і 200 пасадачных месцаў. Мясцовыя кухары і бармэны заўсёды падыходзяць да справы творча і з максімальнай адказнасцю, бо ад правільнага, збалансаванага харчавання залежаць здароўе, настрой і спартыўныя дасягненні.

Для харчавання атлетаў з улікам спецыфікі кожнага віду спорту распрацоўваецца індывідуальны рацыён харчавання, прымаюцца да ўвагі густы удзельнікаў збораў, пры неабходнасці рыхтуюцца спецыяльныя дыетычныя стравы. Як правіла, харчаванне спартсменаў і гасцей комплексу трохразовае. Прынцып, пакладзены ў аснову фарміравання меню ў спарткомплексе, мае на ўвазе тое, што ежа павінна быць не толькі смачнай, але і карыснай.

Прыемнага апетыту!