Ідэальнае месца для адпачынку і правядзення карпаратыўных мерапрыемстваў размешчана ўсяго ў 10 кіламетрах ад Мінска. Дыхаць на поўныя грудзі дазваляюць 80 гектараў хваёвага лесу, возера і рака ствараюць прыгожы пейзаж, а шырокі выбар залаў робіць свята асаблівым. Інфраструктура комплексу дазваляе праводзіць карпаратыўныя мерапрыемствы рознага ўзроўню і маштабу ад 30 да 300 чалавек.
У нас ёсць усе ўмовы для правядзення карпаратыўных мерапрыемстваў любога фармату:
- Банкеты
- Спартыўныя турніры, спартакіяды
- Семінары, канферэнцыі, прэзентацыі
- Юбілеі, дні нараджэння
- Вяселлі
Алімпійскі комплекс «Стайкі» мае ўсё неабходнае для арганізацыі і правядзення карпаратыўных мерапрыемстваў, банкетаў, фуршэтаў, канферэнцый і семінараў. на яго тэрыторыі размешчаны канферэнц-залы на 35 і 300 чалавек, маюцца навучальныя класы для правядзення семінараў.
Ўмовы працы з карпаратыўнымі заяўкамі – па даведцы ў аддзеле маркетынгу і турызму.