Вынікі Кубка Еўропы па дзюдо сярод юніёраў

Вынікі Кубка Еўропы па дзюдо сярод юніёраў

У Санкт-Пецярбургу завяршыўся этап Кубка Еўропы па дзюдо сярод юніёраў і юніёрак ва ўзросце да 21 года.

Турнір праводзіцца ўжо 17-ы раз. У новым годзе гэты турнір стаў першым адборачным этапам для спартсменаў дадзенай узроставай катэгорыі, перад якімі стаіць задача набраць высокія рэйтынгі для ўдзелу ў першынстве Еўропы і затым першынстве свету. Да канца года запланавана яшчэ восем такіх этапаў.

Усяго было разыграна па 7 камплектаў узнагарод у наступных вагавых катэгорыях:

дзяўчыны – 48 кг, 52 кг, 57 кг, 63 кг70 кг, 78 кг, 78+ кг;

юнакі – 60 кг, 66 кг, 73 кг,81 кг, 90 кг, 100 кг, 100+ кг.

Працягласць сутычкі 4 хвіліны.

Спаборнічалі за медалі прадстаўнікі 15 краін.

Беларусам удалося заваяваць дзве ўзнагароды. Срэбра спаборніцтваў заваяваў Аляксандр Сідорык, які выступае ў катэгорыі 90 кг. У фінальнай схватцы беларус прайграў расіяніну Турпалу Сатаеву. Вікторыя Новікава (да 70 кг) атрымала бронзу. У матчы за трэцяе месца яна была мацнейшая за Дар’ю Каракіну з Расіі.

У агульным заліку каманд беларусы занялі 5 месца.

0 КАМЭНТАРЫ

Пакіньце свой каментар