ВЫНІКІ АДКРЫТАГА ЧЭМПІЯНАТУ Рэспублiкi Беларусь па САМБА НА ПРЫЗЫ ПРЭЗІДЭНТА 2019

ВЫНІКІ АДКРЫТАГА ЧЭМПІЯНАТУ Рэспублiкi Беларусь па САМБА НА ПРЫЗЫ ПРЭЗІДЭНТА 2019

Партал адзінаборстваў www.octagon.by паведамляе, што на праведзеным з 22 па 23 лютага 2019 года ў горадзе Мінску Адкрытым чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь па самба на прызы прэзідэнта беларускія атлеты заваявалі 23 узнагароды.
У спаборніцтвах узялі ўдзел каля 300 атлетаў у баявым і спартыўным самба.
Залатыя медалі беларускай камандзе прынеслі:
Анфіса Копаева, Таццяна Мацко, Уладзіслаў Бурдзь, Іван Аніскевіч, Цімафей Емяльянаў, Эдуард Муравіцкі і Яўген Алексіевіч.
Сярэбранымі медалямі адзначыліся:
Вера Гарэлікава, Вольга Намазава, Кацярына Калюжная, Аляксандр Кокша, Андрэй Казусёнак, Юрый Рыбак, Аляксей Крэпец і Сяргей Фірсаў.
Бронзавыя ўзнагароды заваявалі:
Яна Бяганская, Карына Шут, Марыя Кандрацьева, Яўген Міхно, Сяргей Лесяк, Станіслаў Патапаў, Аляксандр Данільчанка, Аляксей Кірычэнка.
Спецыяльнымі прызамі ад Прэзідэнцкага спартыўнага клуба ўзнагароджаны беларусы Іван Аніскевіч «За волю да перамогі» і Таццяна Мацко за «Лепшую тэхніку».
Мінулы турнір стаў тэставым спаборніцтвам напярэдадні II Еўрапейскіх гульняў, якія ў чэрвені прыме Мінск. Міжнародны турнір па самба на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі прайшоў роўна за 4 месяцы да турніру па самба ў праграме II Еўрапейскіх гульняў, якія адбудуцца 22-23 чэрвеня.
Першы чэмпіянат адбыўся ў 1997 годзе. У спаборніцтвах розных гадоў прымалі ўдзел зоркі сусветнай велічыні: Мікалай Цыпандзін, Націк Багіраў, Вераніка Казлоўская і дзесяціразовая чэмпіёнка свету Таццяна Масквіна, чыё імя занесена ў Кнігу рэкордаў Гінеса. Турнір адкрыў свету Юрыя Рыбака, Дзмітрыя Базылева, Андрэя Казусёнка, Магамеда Абдулганілава, Юрыя Сенажацкага.
Арганізатарамі спаборніцтваў выступілі Міжнародная аматарская федэрацыя самба (FIAS), Міністэрства спорту і турызму, Прэзідэнцкі спартыўны клуб, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, Нацыянальны алімпійскі камітэт, Беларуская федэрацыя самба, фонд «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года”.

0 КАМЭНТАРЫ

Пакіньце свой каментар

CAPTCHA image
*