Спартыўная барацьба. Чэмпіянат Еўропы-2019 па вольнай, жаночай і грэка-рымскай барацьбе сярод моладзі (U-23) (Сербія, Нові Сад).

Спартыўная барацьба. Чэмпіянат Еўропы-2019 па вольнай, жаночай і грэка-рымскай барацьбе сярод моладзі (U-23) (Сербія, Нові Сад).

У Сербіі на дыванах спарткомплексу «Спенс» ў сербскім Нові Сад, завяршыўся Чэмпіянат Еўропы па спартыўнай барацьбе 2019 года сярод спартсменаў да 23 гадоў.
4-6 сакавіка медалі разыгралі класікі, 6-8 сакавіка – жанчыны, і завяршылі першынство 8-10 сакавіка вольнікі.
Першыя камплекты медалёў кантынентальнага першынства разыгралі барцы грэка-рымскага стылю.
У класічным (грэка-рымскім) стылі на трэцюю прыступку п’едэстала гонару ўзняўся Аляксандр Лявончык (вагавая катэгорыя 67 кг). У чвэрцьфінале ён саступіў будучаму срэбнаму прызёру форуму сербу Себасцьяну Наду, а ў суцяшальных паядынках быў мацней Нестара Недкова Нестарова з Балгарыі і Аляксандра Саламона з Румыніі.
У катэгорыі да 82 кг Станіслаў Шафарэнка упэўнена дайшоў да паўфіналу турніру. На гэтай стадыі ён саступіў Жолтану Леваі з Венгрыі, які стаў чэмпіёнам па выніках спаборніцтваў, а ў сутычцы за бронзавы медаль беларусу ўдалося адолець Святаслава Ніколава з Балгарыі.
Нашы барацьбіты класічнага стылю занялі 9 месца ў камандным заліку з 26 каманд.


Барацьба вольная. У спаборніцтвах прынялі ўдзел атлеты з 27 краін.
Моладзь жанчыны – золата і бронза
У вагавой катэгорыі да 72 кг Анастасія Зіменкава паспяхова правяла паядынкі з саперніцамі з Украіны, Турцыі і Расіі. У заключнай сутычцы беларуска сустрэлася з саперніцай з Румыніі Аляксандрай Анхел і выйшла пераможцам. Анастасія Зіменкава заваявала залаты медаль Чэмпіянату па барацьбе жаночай (U23) 2019 года. Для Анастасіі гэта не першы поспех у кар’еры, яна таксама з’яўляецца сярэбраным прызёрам чэмпіянату Еўропы 2018 года сярод дарослых атлетаў.
У іншых вагавых катэгорыях на маладзёжным чэмпіянаце Еўропы ў актыве жаночай зборнай Беларусі па барацьбе адзін бронзавы медаль. Ксенія Станкевіч (50 кг) у суцяшальным паядынку за трэцяе месца перамагла Катажыну Камінскага з Польшчы.
За крок ад п’едэстала гонару на турніры спыніліся беларускі Валерыя Ярмола (57 кг), Юлія Пісарэнка (59 кг) і Яўгенія Андрэйчыкава (68 кг).
Па выніках спаборніцтваў па барацьбе жаночай зборная Рэспублікі Беларусь з двума медалямі (1-0-1) заняла 4 месца ў агульнакамандным заліку.
Моладзь мужчыны – золата і бронза
Пераможцам у спаборніцтве цяжкавагавікоў стаў сярэбраны прызёр гэтых жа спаборніцтваў 2017 года Віталій Пясняк. У фінале ён адолеў прызёра леташняга маладзёжнага першынства Еўропы Юрыя Ідзінскага з Украіны (2: 2).
У вагавой катэгорыі 97 кг 3 месца заняў Храмянкоў Дзяніс.
Па выніках спаборніцтваў па вольнай барацьбе мужчынская зборная Рэспублікі Беларусь з двума медалямі (1-0-1) заняла 5 месца ў агульнакамандным заліку.

0 КАМЭНТАРЫ

Пакіньце свой каментар

CAPTCHA image
*