
Ванэса Каладзінская прызнана лепшай спартсменкай 2017 года у барацьбе жаночай
Рашэннем Міжнароднай федэрацыі барацьбы (UWW) беларуска Ванэса Каладзінская прызнана лепшай спартсменкай 2017 года ў барацьбе жаночай.
У барацьбе вольнай лепшым прызнаны Джордан Барроўз (ЗША), у барацьбе грэка-рымскай – Франк Штёблер (Германія). Нагадаем, у гэтым годзе Ванэса Каладзінская заваявала залатую ўзнагароду чэмпіянату свету па спартыўнай барацьбе ў Парыжы.
Такім чынам, яна стала двухразовай чэмпіёнкай планеты (ранейшы тытул Ванэса заваявала ў 2012 годзе). У бягучым сезоне яна таксама заняла першае месца на чэмпіянаце Еўропы ў Сербіі.
Шчыра віншуем ад усёй установы «РЦАП« Стайкі ».
0 КАМЭНТАРЫ