
Завяршыўся 54-ы чэмпіянат Еўропы па каратэ
Завяршыўся 54-ы чэмпіянат Еўропы па каратэ, які праходзіў 27-30 сакавіка ў г.Гвадалахара (Іспанія).
У турніры прынялі ўдзел 559 спартсменаў з 51 краіны.
Паспяховым стала выступленне беларускага каратыста Антона Ісакава. У дысцыпліне кумітэ ў вагавой катэгорыі да 84 кг наш спартсмен стаў сярэбраным прызёрам Чэмпіянату. Таксама варта адзначыць 9-е месца Марыі Фурсавай ў індывідуальным ката і сёмы вынік жаночай каманды ў складзе Кацярыны Караткевіч, Аляксандры Фурсавай і Кацярыны Дзяжкунавай ў камандным ката.
0 КАМЭНТАРЫ